| Старога Пінску робіцца ўсё меней |
[Ліс. 21, 2009|08:59 pm] |

Яшчэ нядаўна тут стаялі дамкі пінскага прадмесьця Каралін (таго самага, якое дала імя каралінскім хасідам). Штопраўда, хаты былі старыя і жыць у іх было ня надта прыемна, нягледзячы што зараз гэта амаль самы цэнтар Пінску. Варыянт рэканструкцыі, як я разумею, нават не разглядаўся, навошта тыя турысты і захаваньне гістарычнага аблічча, калі унівэрсітэт абяцае пабудаваць студгарадок са шкла і бетону, ага, начальства ў захапленьні і пляскае ў далоні. Калі далей так пойдзе, дык будзе ў Пінску як зараз у Полацку, прыгожыя сьвятыні, а навокал - шэрыя шматпавярховікі. |
|
|
| Рэкляма... |
[Ліс. 16, 2009|07:57 am] |

Рэкляма, у беларускіх дызелях, з відам на Фудзіяму, нядорага!
:) |
|
|
| З падслуханага - пэрліны народнай, млін, "мудрасьці" - 5 |
[Ліс. 11, 2009|02:11 pm] |
Выходнымі шмат хто з фрэндаў адзначыўся заўвагамі пра тое, што "кастрычніцкае сьвята" паступова вымываецца са сьвядомасьці. Дадам да тэмы падслуханую ў аўтобусе размову двух хлапакоў тэхнікумна-унівэрсітэцкага выгляду:
- Ну што, пайдзём заўтра ў ...? - Не, заўтра ж не проста субота а празьнік. - Какой яшчэ празьнік? - Ну гэта, акцябарскія. - А што гэта за празьнік такой? - Да ні знаю, празьнік какой-та, акцябарскія называіцца... |
|
|
| Сьвнагрыпскія кронікі - 3 |
[Ліс. 5, 2009|03:21 pm] |
Некалькі чалавек на працы сідзяць у масках, на вуліцы кожны другі кашляе. Я таксама кашляю, каб ад мяне трымаліся падалей патэнцыйныя разносчыкі віруса. :)
А зараз - сюрпрыз! Ёсьць такі мастак з Нямеччыны - Michael Sowa. Падобна, што ён напрарочыў сьвінагрып'е ў сваіх малюнках:
 Сьвінагрып выглядае чарговую ахвяру...
 Нехта шукае інфармацыю ў інтэрнэце, а нехта ўпарта слухае мінздраваўскія рапарты па ТБ
 Сьвінагрып распаўсюджваецца шалёна хутка...
( яшчэ )
P.S.: жадаю ўсім здароўя, беражыце яго |
|
|
| Смакацень словамі непераказная! |
[Ліс. 4, 2009|04:01 pm] |
Вось такую неварагодную смакацень мы елі гэтымі выходнымі. Елі, яблычным сідарам з першай дыстылярні запівалі. Гэта нешта фантастычнае. У скарбонках - мясное начыньне.
 |
|
|
| Сьвнагрыпскія кронікі - 2 |
[Ліс. 4, 2009|02:45 pm] |

У школах настаўнікам выдалі маскі. На працы таксама адзін з супрацоўнікаў прапанаваў падзяліцца надыбаным дэфіцытам.
А на вуліцы ляжыць сьнег, першы сьнег. |
|
|
| Сьвнагрыпскія кронікі |
[Ліс. 4, 2009|10:25 am] |
| [ | Tags | | | Пінск, падзеі | ] |
| [ | Цяпер грае |
| | Rammstein - Links 2, 3, 4 | ] |
Сёньня, нарэшце, упершыню пабачыў у Пінску людзей у масках.
Паводле недакументаваных але вартых даверу крыніцаў у Пінску колькасьць захварэўшых перавышае сярэдні статыстычны ровень для гэтага пэрыяду болей, чым у два разы. Пераважная большасьць захварэўшых - моладзь. Некаторыя кажуць пра некалькі ахвяраў пнеўманіі, але - сам не бачыў, магчыма так і ёсьць, магчыма не.
У аптэках чэргі, школы не працуюць, забароненыя масавыя мерапрыемствы, у студэнцкіх інтэрнатах рэжым каранціна, але заняткі ў унівэрсітэце ідуць па раскладзе. У некаторых крамах прадаўцы ў масках, а вось напрыклад у мяса-кілбаснай краме масак на прадаўцах няма.
З-за таго, што большасьць навінаў прыходзіць зь Менску, але кранае ўсіх, уражаньне, што патрапіў унутр галівудзкага блакбастэру-катастрофы.
Будзем здаровы. |
|
|
| Кўаааасссс! |
[Ліс. 3, 2009|10:39 am] |
Вось жа засада - ёсьць магчымасьць задаць пытаньні што да квасу супрацоўнікам Лідзкага бровару, але аськаю ўжэ даўна не карыстаюся, і скайпам на працы таксама не карыстаюся, і ставіць іх, толькі каб запытацца, ці зьбіраюцца ў Лідзе вырабляць квас-кактэйлі, як, напрыклад у Бабруйску ( http://jurkas.livejournal.com/52277.html ), не хачу і не буду.
3 ноября на TUT.BY день кваса |
|
|
| Купляць беларускае? |
[Ліс. 2, 2009|03:31 pm] |

Бачыш, чытачу, яка сумна пыса ў гэтага кашака? Вось так жа засумаваў і наш Макс, калі мы яго паспрабавалі накарміць гэтым кормам з Жабінкі. Можа ён суперкарысны, можа ён абалдзенна смачны, але наш кацяра яго не жарэ нават пад пагрозай галадоўкі.

А вось ад украінскага корму "Клуб 4 лапи" нашага ката за вушы не адцягнуць. |
|
|
| Правільны дызайн |
[Кст. 30, 2009|03:06 pm] |

Нават і не чакаў, але ж ёсьць яшчэ ідэалагічна чыстыя тавары - на бляшанцы і пакуначку кавы ані воднага не беларускага слова! Крыніца з яе "соправдной спадчиной" павінна прыбіць сябе аб мур. |
|
|
| Пінскія здымкі |
[Кст. 15, 2009|08:01 am] |
Амаль дзіцячая мара - патрапіць з добрым здымачом на званіцу Пінскай катэдры :)

А яшчэ, думаю, шмат хто ведае пра віленскую гару трох крыжоў. Дык вось у Пінску ёсьць вялікі дом, які зь неба выглядае як тыя тры крыжы на гары.
 |
|
|
| Лета скончылася... напэўна |
[Кст. 9, 2009|12:20 pm] |
Нечакана лета, здавалася ўжэ мінулае, учора выдала фінальны акорд - амаль па летняму цёплы дзень.

Прыемна было прайсьціся вулкамі, дзе мінакі трымалі ў руках курткі і швэдры, а студэнцтва аператыўна пераапранулася ў шорцікі ды маечкі. :)

А можа, калі-небудзь яшчэ будзе цёпла? |
|
|
| Рэкляма |
[Врс. 21, 2009|04:23 pm] |

У калекцыю суперрэклямы - "БелДзяржКашмар" на сцэне! |
|
|
| Быць калдыром... |
[Врс. 8, 2009|11:15 am] |
Быць калдыром - гэта:
* Жэрці семкі і пляваць сабе пад ногі * Паўсюль гучна уключаць на мабіле расейскамоўную папсу, бандзюкоўскія і эмцівішныя напевы * Прылюдна хваліцца тым, колькі можаш выпіць і як ты ў суботу класна ў дупель нажраўся * Пагарджаць тымі, хто апранаецца, размаўляе і паводзіць сябе інакш * У чарзе піхаць папярэдніх, каб чарга хутчэй рухалася * Зімой насіць підарку на цемечку а летам маечку з сетачкі * Пры кожнай магчымасьці апранаць спартовы касьцюм з туфлямі * За мяжой ганарліва хадзіць у танных чырвона-зялёных шмотках ці майках з савецкай сымболікай * Ведаць, што самае моднае - гэта тое, у што апранаецца большасьць * Лічыць сябе лепшым за хахлоў, пшэкаў, лабасаў і піндосаў * У аўтобусе сядзець на дзьвух месцах, а на лаўке - абавязкова з нагамі * Называць чарнілы віном. Смачным і танным. * Мець у купленай бацькамі дабітай "тачке" аб'ём дынамікаў у некалькі разоў большы за аб'ём мозгу * Ведаць, што правільныя навіны - толькі на ТБ, астальныя ўрут * Часам слухаць цяжкі рок- Зямфіру, "Зьверы" і Саладуху |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|