Home
jurkas - Бюджэт тэрмінова шукае грошы [entries|archive|friends|userinfo]
jurkas

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Бюджэт тэрмінова шукае грошы [Лют. 26, 2007|01:33 pm]
Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
[Tags|, , , ]


Бюджэт тэрмінова шукае любыя крыніцы грошаў на некалькі месяцаў - такую выснову можна зрабіць на падставе апошніх навінаў з Беларусбанку.

1. Новы дэпазітны плян "Падарунак" (тэрмін захоўваньня 3 месяцы, мінімальная сума ўкладу не абмежаваная, прыбытак - 12 (!!!) адсоткаў). Гэта значна болей за папярэднія адсоткі кораткатэрміновых крэдытаў, болей (на 1) прапаноўваюць толькі за ўнёсак на 3 гады.
http://www.belarusbank.minsk.by/ru_10351.htm
2. З 26 лютага 2007 года падвышаюцца адсоткавыя стаўкі па тэрміновых унёсках фізічных асобаў у замежнай валюце.
http://www.belarusbank.minsk.by/index.php?key=99&item=12969&l=ru#cur
3. У банкаўскіх аддзелах зьявіліся аб'явы пра тое, што дэвальвацыі рубля не будзе,
:))))))) шкада, здымак не зрабіў.

А што ж будзе праз тыя 3 месяцы? Трэба ж будзе разьлічвацца па хуткіх пазыках? Спадзяюцца атрымаць вялікі расейскі крэдыт? А калі не атрымаюць???
СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: [info]_valerka_
2007-02-26 02:34 pm (UTC)

(Link)

http://www.charter97.org/rus/news/2007/02/26/euro
і яшчэ шмат чаго на Хартыі пішацца. Але з большага развагі. А на конт дэвальвацыі фоткаць трэба абавязкова. Мо не ў гэтым годзе, але ёсьць неспадзевы, што проста так гэта ўсё не абыйдзецца.
[User Picture]From: [info]_valerka_
2007-02-26 04:40 pm (UTC)

(Link)

upd. хартыя нешта піша, што грошай да халеры зьбіраюць, але на што?
http://users.livejournal.com/_valerka_/350922.html
[User Picture]From: [info]jurkas
2007-02-27 09:06 am (UTC)

(Link)

Халера яго ведае, можа ўсё ўжо так кепска? Каб проста сабраць грошы ёсьць іншыя, правераныя спосабы: дабраахвотныя ахвяраваньні камерсантаў і школьнікаў, новыя падаткі і мыта.
Фокус у тым, што пад вельмі высокі адсотак пазычаюць. Ня вернуць? Малаверагодна што зусім заціснуць. Можа, увядуць абмежаваньні на колькасьць выплатаў, а хутчэй плянуецца інфляцыя адсоткаў не меней за 20 у год, вось і бяруць банкі пазыкі пад 15%.

Рэклама